17:09
Да 130-годдзя з Дня нараджэння Максіма Багдановіча

image

Нязгасная зорка Радзімы

Да 130-годдзя з Дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, паэта і празаіка, публіцыста і перакладчыка, літаратурнага крытыка Максіма Адамавіча Багдановіча ў бібліятэцы прайшоў адкрыты агляд длітаратуры і гучныя чытанні вершаў паэта. Бібліятэкар нагадала прысутным асноўныя звесткі з біяграфіі Максіма Багдановіча, яго творчасці, прачытала вершы “Здароў, марозны звонкі венчар” і “Слуцкія ткачыхі”. Рабяты таксама чыталі ўслых вершы паэта, слухалі песні на вершы Максіма Багдановіча “Зорка Венера”, “Па-над белымі пухам вішняў”, “Вераніка”, “Слуцкія ткачыхі”, а таксама праглядзелі запісы відэамарафону “Чытаем Багдановіча разам”.

IMG-20211205-154110

IMG-20211205-154222

IMG-20211205-154236

IMG-20211205-154751

IMG-20211205-154728

Бібліятэкар пажадала сваім чытачам любіць сваю Радзіму і мову так, як любіў яе Максім Багдановіч, які пранёс яе праз сваё кароткае жыццё і перадаў нам як спадчыну ў сваіх вершах.

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 124 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Максім Багдановіч, Нязгасная зорка Радзімы | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar