18:26
Віртуальная кніжная выстава "Збіральнік скарбаў Радзімы". Да 65-гадовага юбілею Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка

14 лютага мы адзначаем 65-гадовы юбілей беларускага пісьменніка, драматурга, літаратурнага крытыка, перакладчыка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка. Уладзімір Ягоўдзік нарадзіўся у вёсцы Кастровічы Слонімскага раёна.

Пісьменнік з’яўляўся рэдактарам часопісаў “Бярозка” (1997–2003) і “Лесавік” (1995–2010). Лаўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994). Аўтар кніг для дзяцей “Янка і Ружа, “Дзівосны карабель”, “Сем цудаў Беларусі” і інш.

Заснаваў серыю аўтарскіх фотакніг “Скарбы Радзімы” (2008–2018), прысвечаных прыродзе Беларусі. Гэтыя кнігі адрасаваны дзецям, падлеткам, а таксама дарослым, якія занепакоены станам роднай прыроды. Кнігі гэтай серыі насычаны малюнкамі і фотаздымкамі, легендамі і вершамі беларускіх пісьменнікаў.

Уладзімір Ягоўдзік – аматар і знаўца роднай прыроды. З вялікай павагай адносіцца ён да ўсяго жывога і заклікае да гэтага сваіх чытачоў. Прапануем вашай увазе віртуальную выставу “Скарбы Радзімы”, прысвечаную аднаіменнай серыі кніг юбіляра. Цікавага прагляду!

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 233 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Ягоўдзік, скарбы Радзімы, юбілей | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каментарыеў: 0
avatar