21:31
Малавядомы нарыс пра Жыровічы

imageszyrava-vokladka

У 1947 годзе ў Баварыі на беларускай мове выйшаў асобнай кніжкай гістарычны нарыс “Цудатворны Абраз Жыровіцкае Божае Маці і Жыровіцкі Манастыр”. Аўтар гэтай кніжкі Алесь Асіповіч-Асіпчык (1909-1990). Пра гэта выданне мала хто ведае. Яно пабачыла свет, дзякуючы беларускаму праваслаўнаму брацтву Жыровіцкага манастыра, налічвае 31 старонку. Аўтар выдання Алесь Асіповіч-Асіпчык быў родам з вёскі Пляшкі (цяпер гэта вёска Партызанаўка) Слонімскага павета. Да Другой сусветнай вайны жыў на Слонімшчыне. Займаўся рэлігійнымі справамі, любіў маляваць, пісаў артыкулы ў беларускую прэсу. Пасля вайны жыў на эміграцыі. Памёр у г.Джэксан у штаце Нью-Ёрк (ЗША). Кніжку пра Жыровічы Алесь Асіпчык сам не толькі пісаў, але і афармляў. Яна прысвечана гісторыі Жыровіцкай іконы, а таксама Жыровіцкаму манастыру. Аўтар апісвае, як узніклі Жыровічы і Жыровіцкі манастыр, распавядае пра лёсы мясцовых храмаў і тыя падзеі, якія адбываліся ў Жыровічах і вакол іх.

Інфармацыя ўзята з сайта “Радыё Рацыя”

Больш інфармацыі з лічнага жыцця Алеся Асіповіча-Асіпчыка можна прачытаць у кнізе С. Чыгрына “Хочацца да хаты”. С. 3-17

Катэгорыя: Анлайн-праект "Малая радзіма: імгненні гісторыі" | Праглядаў: 198 | | Теги: нарыс, Партызанаўка, царкоўны дзеяч, Жыровічы, Асіпчык
Усяго каментарыеў: 0
avatar