17:01
Унук загінуўшага ў часы ВАВ воіна-земляка Буты Барыса Васільевіча наведаў месца яго пахавання

Памяць будзе жыць

Дзякуючы актыўнай добраахвотніцкай пошукавай дзейнасці юнага чытача бібліятэкі Быцко Максіма былі знойдзены звесткі аб загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны  воіне-земляку Бута Барысе Васільевічу. Звесткі былі перададзены 85-гадовай дачцэ Серай Соф'і Барысаўне і ўнукам загінуўшага. Адзін з унукаў, сын старэйшай дачкі Валянціны Барыс Сцяпанавіч Рыла, які пражывае ў расійскім горадзе Паўднёвасахалінск, з дапамогай сваіх пляменнікаў наведаў месца пахавання свайго загінуўшага дзеда ў пасёлку Коранева Баграціёнаўскага раёна Калінінградскай вобласці Расіі. У знак падзякі ён даслаў нам відэазапіс з месца пахавання свайго геройскі загінуўшага дзеда і нашага земляка. Няхай памяць аб загінуўшых працягвае жыць у сэрцах родных і землякоў!

Катэгорыя: Анлайн-праект "Малая радзіма: імгненні гісторыі" | Праглядаў: 2129 | | Теги: Вялікая Айчынная вайна, Бута Барыс Васільевіч, Памяць будзе жыць
Усяго каментарыеў: 0
avatar