17:20
10 ліпеня - День вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

image

Цяжкі шлях да вызвалення

Да 77-ай гадавіны вызвалення Слоніма ад нямецка-фашысцкіх запхопнікаў была прымеркавана інфармацыйная гадзіна “Цяжкі шлях да вызвалення”. Бібліятэкар Серая З.П. расказала юным чытачам аб тым, якім цяжкім і доўгім быў шлях да вызвалення роднай Слонімшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў: аб першых днях вайны, крывавым рэжыме тэрору пад час акупацыі, партызанскім руху, аперацыі па вызваленню Слоніма 9 – 10 ліпеня 1944 года, салюце ў Маскве ў гонар вызвалення Слоніма і Лунінца.

IMG-20210710-151801

IMG-20210710-151826

Таксама расказала аб подзвігу Героя Савецкага Саюза маёра Кузьмы Гнідаша і радысткі старшага сержанта Клары Давыдзюк, магіла якіх знаходзіцца ў цэнтры горада Слоніма ля Вечнага агню.

1    2

Бібліятэкар нагадала прысутным, што танк-помнік на вуліцы Першамайскай быў устаноўлены ў 1969 годзе да 25-годдзя вызвалення Слоніма.

Зоя Пятроўна павіншавала прысутных са святам і параіла пачытаць кнігу Васіля Афанасіка “Горыч 41-га”.

IMG-20210710-152104

 

 

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 243 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Вялікая Айчынная вайна, Дзень вызвалення Слоніма | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar