17:15
14 кастрычніка - Дзень маці

1

Любай маме

Напярэдадні Дня маці ў бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні вершаў, прысвечаных любым матулям. Хлопчыкі чыталі вершы беларускіх паэтаў Адама Русака “Мама”, Міколы Хведаровіча “Дарагое імя”, Эдзі Агняцвет “Маме”, Паўлюка Пранузы “Маміны рукі”, Івана Муравейкі “Добра з мамай”. Славуціч Валерыя прачытала вершы рускіх паэтаў Сяргея Астравога “Песня о женщине” і Віктара Каратаева “О вера наших матерей …”. Бібліятэкар зрабіла кароткі агляд дзіцячых кніг пра маці і прачытала апавяданне Васіля Сухамлінскага “Дзве маці” з кнігі “Адзіная мая”. Праслухаўшы яго, юныя чытачы зрабілі вывад: маці шчаслівая тады, калі яе дзеці вырастаюць сумленнымі, чулымі, працавітымі – сапраўднымі людзьмі. Пажадала, каб у іх матуль заўсёды свяціліся радасцю вочы.

IMG-20211013-165141

IMG-20211013-165001

IMG-20211013-165212

IMG-20211013-165251

IMG-20211013-165430

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 214 | Дабавіў: partizanlib | Теги: бібліятэка, гучныя чытанні, Дзень маці, Любай маме | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0