19:07 15 мая - 110-ая гадавіна з дня нараджэння Анатоля Іверса | |
15 мая мы адзначаем 110-ую гадавіну з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта, нашага земляка – Анатоля Іверса. У бібліятэцы гэтай падзеі было прысвечана інфармдасье “Жыццевы і творчы шлях Анатоля Іверса”. Бібліятэкар расказала сваім чытачам-падлеткам аб жыцці таленавітага паэта Слонімшчыны, пазнаёміла з цяжкімі выпрабаваннямі, якія выпалі на долю паэта, зборнікамі яго твораў. Вучні даведаліся, што паэзія Анатоля Іверса зяўляецца біяграфічнай, носіць адбітак назіранняў і перажыванняў. Яна напоўнена бескарыслівай любоўю да Радзімы, да свайго народа, да працоўнага чалавека, да роднага краю, да родной прыроды, да родной мовы. Паэт верыў у светлую будучыню, стваральную працу людзей. Увазе вучняў была прапанавана прэзентацыя аб жыцці і творчасці Анатоля Іверса. Бібліятэкар прапанавала падлеткам пачытаць кнігі Анатоля Іверса, якія былі прадстаўлены на выставе”: “Песні на загонах”, “Жыву ў бацькоўскім краі”, “Я пайшоў бы ўслед за летам”, “Прыдарожныя сосны”, “Травень”, “Аўсяныя росы”. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |