17:24 17 верасня - Дзень народнага адзінства | |
17 верасня ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень народнага адзінства. Напярэдадні свята ў бібліятэцы для чытачоў-падлеткаў прайшла інфармацыйная гадзіна «Дзве часткі адзінага цэлага: уз’яднанне беларускага народа ў адзіную дзяржаву”. Бібліятэкар паведаміла юным чытачам, што гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора, і назаўсёды замацаваўся ў нацыянальнай гістарычнай традыцыі. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці. Па гэты час некаторыя вуліцы ў гарадах і вёсках, асабліва былой Заходняй Беларусі, маюць назву «17 верасня». Ёсць такая вуліца і ў нашым раённым цэнтры – Слоніме. Сам працэс уз’яднання тэрыторый праходзіў вельмі няпроста. Па дамове польскі бок павінен быў забяспечыць суверэнітэт далучаных беларускіх зямель, у выніку выйшла інакш — пачалася актыўна праводзіцца палітыка апалячвання, акаталічвання, папросту нацыянальна-культурнага прыгнёту. Дзейнічала забарона на зварот грамадзян у дзяржаўныя органы ўлады на беларускай мове. Да 1939 года на тэрыторыі Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы, ліквідаваная была беларуская прэса, выдавецтвы, бібліятэкі… Увазе прысутных была прапанавана прэзентацыя “Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны”, у якой больш падрабязна расказваецца пра падзеі ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР у адзіную дзяржаву. Беларусы даказалі, што здольныя захаваць нацыянальную ідэнтычнасць. Кожны павінен ведаць тое, што нас аб’ядноўвае. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці. Дзень народнага адзінства будзе не толькі служыць напамінам аб гістарычным мінулым, але і будзе своеасаблівым пасылам у будучыню. Са святам вас, сябры! | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |