18:30
21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

3

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці жыхароў нашай краіны роднай з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць, любімай, дарагой, самай-самай…

Дню роднай мовы была прысвечана гульня-падарожжа “Таямніцы роднай мовы”, якая прайшла для юных чытачоў у Партызанаўскай сельскай бібліятэцы.

IMG-20220220-150604

Гульня складалася з пяці тураў: “Ведаем лексіку”; “Перакладаем з рускай мовы”, “Чытаем па-беларуску”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Уключаем фантазію”. Назвы тураў невыпадковыя. Усё гэта неабходна рабіць, каб лепш авалодаць беларускай мовай.

IMG-20220220-143437

IMG-20220220-144123

IMG-20220220-144034

Бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг, на якой былі прадстаўлены кнігі з серыі “Таямніцы роднай мовы”, розныя слоўнікі і творы нашых беларускіх пісьменнікаў.

IMG-20220220-150254

IMG-20220220-144204

Затым чытачы праглядзелі і абмеркавалі відэаролік “Цікавыя факты пра беларускую мову”.

IMG-20220220-145940

У заключным слове бібліятэкар сказала сваім чытачам:

– Беларуская мова – гэта адзін з нашых спрадвечных нацыянальных скарбаў, які захавалі нашы продкі. Вы толькі пачынаеце разгадваць таямніцы беларускай мовы, бо знаходзіцеся толькі ў пачатку шляху. Наперадзе вас чакае шмат новых таямніц, галоўнае – не спыняцца! Беражыце родную мову, смела размаўляйце і ніколі не цурайцеся роднай мовы!

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 171 | Дабавіў: partizanlib | Теги: гульня-падарожжа, Таямніцы роднай мовы | Рэйтынг: 4.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar