15:50 21 сакавіка - Сусветны дзень паэзіі | |
Да Сусветнага дня паэзіі ў бібліятэцы прайшла паэтычная гасцёўня “Слонімшчына літаратурная”. Чытачы пазнаёміліся з выставай кніг паэтаў Слонімшчыны і прачыталі вершы са зборнікаў нашых землякоў. Увазе гасцей былі прадстаўлены зборнікі вершаў “Шчырая шчара” і “Камень Міндоўга” Сяргея Чыгрына; “Аўсяныя росы”, “Прыдарожныя сосны”, “Травень”, “Я пайшоў бы ўслед за летам” Анатоля Іверса; “Роздум” Алены Руцкай; “І доўжыцца ноч” Міколы Канановіча; “Талая вясна”, “Пачуцці”, “Лінія жыцця”, “Грайна”, “Няроўныя даты” Алега Лойкі. У зборніках вершаў “Золак над Шчарай”, “Паэтычная Слонімшчына” ёсць магчымасць пазнаёміцца з вершамі паэтаў-землякоў Ірыны Войтка, Ларысы Тамільчык, Рудольфа Пастухова, Алеся Сучка, Васіля Супруна, Валянціны Пусташылавай і іншых. Паважаныя чытачы! Жадаем вам прыемнага знаёмства з паэтычнымі творамі землякоў і іншых беларускіх і замежных паэтаў. Памятайце, што паэзія – мелодыя душы. Са святам вас, з Днём паэзіі! | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |