17:12
27 студзеня - Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту

1

Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакосту быў прысвечаны ўрок памяці “Памятай, не забудзь!”, які прайшоў у бібліятэцы для чытачоў старэйшага школьнага ўзросту. Бібліятэкар расказала сваім гасцям, што азначае слова “Халакост”, пра гісторыю Халакосту і самым страшным праяўленні яго – лагерах смерці.

IMG-20220127-161209

Таксама бібліятэкар зачытала падлеткам аб трагедыі Слонімскага гета і вытрымкі з пратаколу допыту былога сяржанта 18-га латышскага паліцэйскага батальёна Петэрса Яніса Хрыстановіча 11.09.1945 года, які асабіста прымаў удзел у знішчэнні насельнікаў Слонімскага гета і засведчыў аб зверствах, якія ўчынялі фашысты над людзьмі.

IMG-20220127-160821

Бібліятэкар прызвала юных чытачоў не проста памятаць жах тых часоў, але і стаць талерантнымі, гэта значыць цярпімымі да іншых народаў, незалежна ад нацыі, расы, веравызнання і іншых адрозненняў, каб не паўтарыліся падзеі, якія забралі жыццё мільёнаў людзей.

IMG-20220127-161015

2

 

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 183 | Дабавіў: partizanlib | Теги: не забудзь!, Урок памяці Памятай, Міжнародны дзень памяці ахвяр Халак | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar