19:04
Адкрыты прагляд літаратуры "Вобраз маці ў творах беларускіх пісьменнікаў"

Да Дня Маці ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Вобраз маці ў творах беларускіх пісьменнікаў”. Вобраз маці, клапатлівай, пяшчотнай, бескарыслівай і самаахвярнай, авеяны самай высокай паэзіяй. Пісьменнікі зноў і зноў звяртаюцца да гэтага вобраза, бо ён невычарпальны, як і мацярынская любоў. Адкрыты прагляд літаратуры прадстаўляе творы Янкі Брыля, Алеся Жука, Алеся Асіпенкі, Аляксея Якімовіча, Яўгеніі Янішчыц і іншых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, дзе кожны з іх па-свойму непаўторна раскрывае вобраз Маці.

. IMG-20201010-133835      IMG-20201007-160830

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 273 | Дабавіў: partizanlib | Теги: беларускія пісьменнікі, бібліятэка Партызанаўка, прагляд літаратуры | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar