18:02 Афганистан: мужество и боль. Выставка книг | |
Да 32 гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана ў нашай бібліятэцы была арганізавана выстава кніг і пошукавых матэрыялаў “Афганистан: мужество и боль”. Выставу наведалі школьнікі, якія пражываюць у аграгарадку Партызанаўка. Бібліятэкар Серая Зоя Пятроўна расказала прысутным пра землякоў, якія прайшлі праз афганскае пекла , і іх лёсы. Таксама Зоя Пятроўна пазнаёміла вучняў з кнігамі пра падзеі той вайны. Сярод іх кнігі вядомага беларускага пісьменніка Мікалая Чаргінца “Сыновья”, “Илоты безумия”, “Тайна чёрных гор”, у якіх расказваецца аб трагічных лёсах савецкіх салдат, аб іх маці, якія не дачакаліся сваіх сыноў з вайны ў Афганістане. Героі твораў прайшлі праз цяжкія выпрабаванні, але не страцілі чалавечнасці, мужнасці, любві да Радзімы. Таксама ўвазе былі прадстаўлены кнігі Святланы Алексіевіч “Цинковые мальчики”, А.А.Кавуна, А.М.Кавуна і А.Ю.Арлова “Кандагар”, Сяргея Собалева “Афганские каскадёры”, а таксама кніжачка з пісьмамі, дакументамі аднаго з удзельнікаў афганскай вайны, які пражыў на свеце ўсяго 19 гадоў, “Но мы не забудзем друг друга”. Давайце і мы, паважаныя сябры, не будзем забываць герояў і ўдзельнікаў вайны ў Афганістане, салдацкіх маці і ўдоў, якія не дачакаліся сваіх блізкіх і родных людзей. Будзем ушаноўваць памяць загінуўшых і памятаць аб ветэранах. І абавязкова чытаць кнігі пра падзеі тых дзён. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |