16:54
Бібліярынг "Загадкі з роднай хаткі"

10 жніўня ў бібліятэцы для чытачоў малодшага школьнага ўзросту адбыўся бібліярынг “Загадкі з роднай хаткі”. Дзве каманды – “Светлячкі” і “Званочкі” спаборнічалі паміж сабой у адгадванні загадак пра сям’ю, прыроду, расліны, ежу, звяроў і птушак, насякомых, прадметы побыту. Хоць і няпроста было адгадаць многія загадкі, аднак настрой у рабят быў бадзёры. Пасля падвядзення вынікаў адзначылі самых актыўных удзельнікаў. Перамагло сяброўства.

11

9

10

4

5

6

8

6

2

image

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 484 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Загадкі з роднай хаткі | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar