14:51 Да Адзінага дня бяспекі | |
Беражыце сваё жыццё! Да Адзінага дня бяспекі ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок бяспекі для школьнікаў, якія пражываюць у аграгарадку Партызанаўка. Рабяты праглядзелі прэзентацыю “Урокі бяспекі ў паўсядзённым жыцці” і ўспомнілі правілы бяспекі пры карыстанні электрапрыборамі, газавымі прыборамі, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару. Бібліятэкар Серая Зоя Пятроўна паказала , як карыстацца вогнетушыцелем. Таксама нагадала дзецям, як пазбегнуць атручвання прэпаратамі бытавой хіміі і лекамі. Рабяты ўзгадалі, як патрэбна паводзіць сябе з незнаёмымі і малазнаёмымі людзьмі, аб правілах бяспекі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. І, зразумела, выйшаўшы з дому, не забываць аб правілах дарожнага руху. Прысутныя адказвалі на пытанні бібліятэкара па правілах бяспекі і задавалі свае пытанні. Затым рабяты пазнаёміліся з выставай плакатаў па Правілах бяспекі ў паўсядзённым жыцці, якія падрыхтавала бібліятэкар. Пры падвядзенні вынікаў урока бяспекі быў зроблены вывад: асабістая бяспека залежыць ад кожнага з нас. Жыццё патрэбна берагчы. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |