16:29 Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь | |
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь Да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь ў бібліятэцы прайшла інфармацыйная мінутка "Сімвалы незалежнай Беларусі". Бібліятэкар паведаміла прысутным , што ў кожнай дзяржавы ёсць свае галоўныя атрыбуты самабытнасці і незалежнасці, якія ўвасабляюць гісторыка-культурную спадчыну народа, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць грамадзян. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Далей Зоя Пятроўна паведаміла, што рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь было прынята на падставе праведзенага рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года па ініцыятыве Прэзідэнта краіны. З таго часу штогод у другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Славуціч Валерыя зачытала прысутным аб тым, што сімвалізуе кожны колер сцяга і адлюстроўвае герб. Рабяты даведаліся, што гісторыя стварэння нашых першых сімвалаў дзяржаўнасці непарыўна звязана з савецкай эпохай, якая падарыла народам законнае права на самавызначэнне. Са здабыццём іх мы, беларусы, адбыліся як нацыя, разам з брацкімі рэспублікамі прайшлі вялікі шлях ад беларускай народнасці да народа-пераможцы, сталі краінай - заснавальніцай ААН, набылі статус паўнапраўнага ўдзельніка міжнародных адносін і, нягледзячы на беспрэцэдэнтны знешні націск, захавалі сваю незалежнасць. Сучасныя герб, сцяг і гімн аб'ядноўваюць лёсы розных пакаленняў беларусаў, увасабляюць шматвяковы вопыт дзяржаўнага будаўніцтва, з'яўляюцца арыенцірам на будучыню роднай краіны - мірнай, моцнай і суверэннай. Сёння дзяржаўная сімволіка абараняе суверэнітэт Беларусі, аб'ядноўваючы ўсіх нас у імкненні зберагчы жыццёвы ўклад, спрадвечныя традыцыі і гераічнае мінулае. Каб больш даведацца пра дзяржаўныя сімвалы, іх значэнне ў жыцці кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, бібліятэкар параіла дзецям прачытаць наступныя кнігі:
| |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |