17:18 Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь | |
Канстытуцыя – гарант правоў і свабод грамадзян Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” прайшоў урок грамадзянскасці для вучняў 9 - 10 класаў, якія пражываюць у аграгарадку Партызанаўка. Бібліятэкар расказала вучням аб важнасці Асноўнага Закона РБ, з якіх раздзелаў ён складаецца і колькі артыкулаў у ім налічваецца. Галоўная ўвага прысутных была накіравана на І і ІІ раздзелы Канстытуцыі, у якіх замацаваны асновы канстытуцыйнага ладу і забеспячэнне правоў і свабод грамадзян краіны. Канстытуцыяй вызначана, што адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту з’яўляецца народ. Устаноўлены прынцып вяршэнства права, а дзяржаўная ўлада ажыццяўляецца на аснове падзелу яе на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Грамадзяніну Рэспублікі Беларусь гарантуецца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Беларусі, так і за яе межамі. Забеспячэнне правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь з’яўляецца згодна Канстытуцыі найвышэйшай мэтай дзяржавы. Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў. З прагледжанага відыяроліка прысутныя даведаліся аб тым, калі была прынята дзеючая Канстытуцыя, якія папраўкі былі ўнесены ў яе змест, якія гарантыі яна забяспечвае падрастаючаму пакаленню. Затым выступілі вучні 9 класа Быцко Максім і Славуціч Валерыя і зачыталі важнейшыя артыкулы з ІІ раздзелу Канстытуцыі аб правах, абавязках і гарантыях для грамадзян рэспублікі. Падлеткі разам з бібліятэкарам абмеркавалі розныя сітуацыі з жыцця, вызначалі правамернасць учынкаў і адказнасць за свае дзеянні. Падводзячы вынікі ўрока грамадзянскасці, бібліятэкар яшчэ раз нагадала, што Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь служыць усяму народу, а кожны грамадзянін любой краіны абавязаны ведаць Канстытуцыю і дзяржаўную сімволіку, паважаць законы сваёй краіны. Напаследак працытавала палітыка старажытнага Рыма Марка Цыцэрона: “Мы павінны быць рабамі законаў, каб быць свабоднымі”.
| |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |