18:51
Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

image

Мне выпала шчасце тут нарадзіцца

Да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у бібліятэцы для дзяцей і падлеткаў прайшло завочнае падарожжа “Мне выпала шчасце тут нарадзіцца”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі дзяржаўнага свята, нагадала прысутным аб падзеях у нашай мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны, развіцці сельскай гаспадаркі і мясцовых перадавіках працы, зрабіла агляд кніжнай выставы “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

IMG-20210703-131353 IMG-20210703-131434 IMG-20210703-131251

Падлеткі з цікавасцю разглядалі прыгожа ілюстраваныя кнігі пра родную краіну.

IMG-20210703-131124

Таксама маладыя чытачы праглядзелі прэзентацыю “Славутыя землякі” пра алімпійскіх чэмпіёнаў Уладзіміра Раманоўскага і Івана Ціхана, паэтаў і пісьменнікаў Слонімшчыны Алега Лойку, Ірыну Войтка, Сяргея Чыгрына, Анатоля Іверса, Міколу Арочку, Алену Руцкую, Аляксея Якімовіча. Праслухалі песні “Я люблю Беларусь” у выкананні Сашы Нэма і “Мой родны кут” у выкананні саліста ансамбля “Песняры” Ігара Дударчыка.

IMG-20210703-131120

Чытачы сярэдняга школьнага ўзросту складалі з частак прыказкі пра Радзіму.

IMG-20210703-132457

У канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала ўсім мірнага і шчаслівага жыцця ў моцнай і квітнеючай Беларусі.

IMG-20210703-131636

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 353 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Дзень Незалежнасці Рэспублікі Белар, завочнае падарожжа | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar