13:51
Да Дня Вялікай Перамогі

image

76 гадоў Вялікай Перамогі адзначае 9 мая наш народ. Усё менш і менш застаецца ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і сведкаў той срашнай трагедыі. Аднак боль у сэрцах людзей аб загінуўшых дзядах і прадзедах, спаленых вёсках і разбураных гарадах не дае сцерці з памяці трагічныя падзеі тых дзён.

IMG-20210508-111630

8 мая наша бібліятэка прыняла ўдзел у мітынгу памяці “Мы памятаем, мы ганарымся” на Партызанскіх могілках вёскі Акунінава. Бібліятэкар у сваёй прамове расказала аб жудаснай трагедыі, якая напаткала жыхароў нашых вёсак у гады вайны. З цікавасцю слухалі гэты расказ вучні Новадзявяткавіцкай СШ і ўдзельнікі раённага аўтапрабегу “Памяць сэрца”. Са слязамі на вачах ўспрымалі пачутае мясцовыя жыхары, родныя і блізкія ветэранаў і загінуўшых.

3

2

IMG-20210508-112411

Пасля мітынгу сумесна з работнікамі Партызанаўскага сельскага клуба і школьнікамі з вёскі Партызанаўка наведалі брацкую магілу загінуўшых у вёсцы Заводны Лес і мемарыял у вёсцы Акунінава, дзе пахаваны 299 мірных жыхароў вёскі. Вучні прачыталі вершы ля абеліска ў Заводным Лесе, бібліятэкар каля мемарыяла ў вёсцы Акунінава. Да помнікаў ўсклалі жывыя кветкі ў знак памяці і ўдзячнасці за наша мірнае жыццё.

1

3

image

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 301 | Дабавіў: partizanlib | Теги: мітынг памяці, Дзень Перамогі | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar