17:34
Да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам

Да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам у бібліятэцы для дзяцей і падлеткаў прайшоў відэалекторый “Я выбіраю жыццё”.

5

Юныя чытачы праглядзелі і абмеркавалі відэафільм для школьнікаў аб шкодным уздзеянні наркатычных сродкаў на юны арганізм. Бібліятэкар расказала аб адказнасці за распаўсюджванне наркатычных сродкаў, прапанавала азнаёміцца яшчэ раз з буклетамі, плакатамі і кнігамі па барацьбе з нарказалежнасцю.

1

4

Разам з бібліятэкарам падлеткі зрабілі вывад:

“Мы выбіраем жыццё і кажам “Не!” наркотыкам”.

image

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 185 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Міжнародны дзень барацьбы са злоўжы | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar