14:33 Да Міжнароднага дня роднай мовы | |
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Чаму для святкавання быў абраны гэты дзень? 21 лютага у далёкім для нас 1952 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бенгалі статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. Адзначаецца гэты дзень з 2000 года. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце. Кожны месяц знікаюць 2 мовы. Яшчэ нядаўна налічвалася да 8000 самастойных моў. Сёння іх на 2000 менш. У свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. А беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай. Хочацца нагадаць выказванні знакамітых беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Хочацца, каб яны кранулі патаемныя струны ў душах сучасных беларусаў, нашых паважаных чытачоў. Бо мова – душа народа. “Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе, хто забыў сваю мову – усё згубіў”. (У.Караткевіч) “Яно добра, а нават і трэба знаць суседскую мову, але найперш трэба знаць сваю… Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”. (Ф.Багушэвіч) “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”. (З. Бядуля) Паслухайце, калі ласка, верш Пімена Панчанкі “Родная мова”, які чытае вучань 9 класа Максім Быцко. Акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску!" У бібліятэцы была арганізавана выстава кніг беларускіх аўтараў, прысвечаных Дню роднай мовы. Выставу наведалі юныя і дарослыя чытачы. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |