16:16
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

10-1

Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь прысвечана інфармацыйна-пазнавальная хвілінка “У сімвалах – нашы карані”, якая прайшла ў бібліятэцы 8 мая. Бібліятэкар расказала прысутным, што ўстаноўлена гэта свята ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. Сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

2

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой жоўты контур краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца, як сімвал росквіту. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - кветкамi лёну. Вянок тройчы перавiты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь у два радкі напiсаны золатам словы "Рэспубліка Беларусь".

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. Ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на сцягу - гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер - колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, афарбаваным у залацісты колер.

Такім чынам, герб і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнага супольніцтва.

Дзяржаўныя сімвалы - герб і сцяг Беларусі - гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

image

Уканцы гутаркі бібліятэкар пажадала сваім юным чытачам, каб яны заўсёды заставаліся патрыётамі сваёй краіны, старанна вучыліся і працавалі, і, можа быць, у гонар іх заслуг перад Радзімай калі-небудзь прагучыць гімн Беларусі і падымецца яе сцяг. Любіць сваю Радзіму, гэта значыць імкнуцца рабіць усё, каб яна квітнела і станавілася яшчэ прыгажэйшай.

10-3

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 177 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar