17:35
Дзяцінства, апаленае вайной. Сустрэча пакаленняў

image

11 красавіка ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае людзям, дзяцінства якіх пазбавіла вайна. Спачатку юныя чытачы пазнаёміліся з выставай кніг на ваенную тэматыку, буклетамі "Хатыні зямлі Слонімскай", у якіх змешчана інфармацыя аб трагедыі бліжэйшых вёсак, якіх напаткаў лёс Хатыні.

Пасля гэтага рабяты разам з бібліятэкарам Серай З.П. наведалі  адну са старэйшых чытачоў 85-гадовую Соф'ю Барысаўну Серую, дзяцінства якой было апалена вайной. З вялікай цікавасцю рабяты слухалі аповед Соф'і Барысаўны пра цяжкія гады ваеннага дзяцінства, голад і цяжкі пасляваенны перыяд. Бацька яе загінуў на фронце ў 1944 годзе, а маці з чатырмя дочкамі, старэйшай з якіх на гэты момант было 12 гадоў, а малодшай не было нават і году ад нараджэння, засталася адна. Са слязьмі на вачах Соф'я Барысаўна ўспамінала, як яна з сёстрамі хавалася ад фашыстаў; аб тым, як сям'я шукала прытулку пасля таго, як была спалена хата; аб тым, як даводзілася есці толькі суп з крапівы або наогул галадаць. 

Сваімі ўспамінамі падзяліліся і яе маладзейшыя сяброўкі Людміла Аляксандраўна Падрэцкая і Надзея Міхайлаўна Бурына, якія чулі пра вайну ад сваіх бацькоў.

Узрушаныя да слёз юныя чытачы шчыра дзякавалі сваёй субяседніцы.

IMG-20210411-134332123IMG-20210411-150542IMG-20210411-150401

image

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 397 | Дабавіў: partizanlib | Теги: дзяцінства, вайна, сустрэча пакаленняў | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каментарыеў: 0
avatar