16:13
Інфармацыйная гадзіна “Жертвам Холокоста посвящается…”

IMG-20210128-163127  IMG-20210128-163255 IMG-20210128-164122

27 студзеня ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” сабраліся навучэнцы старэйшых класаў, якія пражываюць у аг.Партызанаўка, на інфармацыйную гадзіну «Жертвам Холокоста посвящается…». Вядучыя Быцко Максім і Несцяровіч Вераніка нагадалі прысутным, што Халакост – гэта сімвал газавых камер, печаў, у якіх спальвалі дзяцей, жанчын, састарэлых, гэта масавы расстрэл нявінных мірных жыхароў. Удзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць 11 мільёнаў загінуўшых у час Халакосту. Прыкладна 6 мільёнаў з іх былі яўрэямі. Максім паведаміў аб трагедыі Слонімскага гета, а Вераніка аб Калдычэўскім лагеры смерці, у які пападалі і жыхары Слонімскага раёна. З кнігі “Памяць. Слонімскі раён” зачыталі ўспамін вязня Калдычэўскага лагера смерці і Асвенціма Таццяны Васільеўны Багданчук, жыхаркі в. Чамяры. З яе ўспамінаў удзельнікі мерапрыемства даведаліся аб зверствах, якія ўчынялі фашысты над вязнямі.

Памяць пра Халакост неабходна для таго, каб дзеці ніколі не сталі ахвярамі, палачамі ці абыякавымі назіральнікамі новых зверстваў.

img1

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 341 | Дабавіў: Max | Теги: Халакост, Партызанаўка, Слонімскі раён | Рэйтынг: 4.7/3
Усяго каментарыеў: 0
avatar