16:58 Мітынг-рэквіем "Сёстры Хатыні" | |
22 сакавіка бібліятэкар і жыхары зоны абслугоўвання прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіеме “Сёстры Хатыні”, прысвечаным 79-ай гадавіне Хатынскай трагедыі, у вёсцы Акунінава ля мемарыялу расстраляных фашыстамі мірных жыхароў вёскі. Вучні Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы расказалі аб трагедыі вёскі Хатынь, успомнілі аб трагедыі вёсак Акунінава, Баравікі, Заводны Лес, якія называюць Слонімскімі Хатынямі. Крануў за душу школьнікаў і дарослых аповед актыўнай чытачкі бібліятэкі мясцовай жыхаркі Кірык Марыі Аляксееўны пра зверствы фашыстаў у гады вайны ў навакольных вёсках. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання, а вучні і настаўнікі Новадзявяткавіцкай СШ і Міжэвіцкай СШ усклалі кветкі да мемарыялу. Гэтага нельга забыць, пра гэта павінны памятаць! | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |