17:51
Мітынг"Мы памятаем! Мы ганарымся!", прысвечаны 77-ай гадавіне Вялікай Перамогі

image
загрузить бесплатно

6 мая на Партызанскіх могілках вёскі Акунінава адбыўся святочны мітынг, прысвечаны 77-ай гадавіне Вялікай Перамогі. У мітынгу ўдзельнічалі вучні і настаўнікі Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы, старшыня Новадзявяткавіцкага сельвыканкама, бібліятэкар філіяла “Партызанаўская сельская бібліятэка”, мясцовыя жыхары і госці вёскі.

6

2

1

У сваёй прамове бібліятэкар нагадала аб жудасных падзеях, якія адбываліся ў зоне абслугоўвання бібліятэкі ў гады Вялікай айчыннай вайны, аб карных фашысцкіх аперацыях супраць мірных жыхароў вакольных вёсак, аб партызанскім руху і мужных земляках, якія актыўна ўдзельнічалі ў ім. Гэта камандзір партызанскага атрада імя Фелікса Эдмундавіча Дзяржынскага, а раней партызан атрада імя Шчорса жыхар вёскі Акунінава Аляксей Сцяпанавіч Серы. Сіламі гэтага атрада зрываўся рух на чыгунках Брэст – Масква, Ваўкавыск - Слонім, а таксама на аўтадарогах. Атрад імя Дзяржынскага прымаў ўдзел і ў разгроме нямецкага гарнізона ў вёсцы Пляшкі (Партызанаўка). Трое братоў Паўлоўскіх – Уладзімір, Павел і Фёдар былі байцамі партызанскай групы пад камандаваннем Паўла Іванавіча Паўлоўскага, пасля партызанскага атрада імя Шчорса, а ў верасні 1942 года на базе 43 груп атрада імя Шчорса і групы Паўлоўскага быў сфарміраваны новы атрад “Савецкая Беларусь, у складзе якога змагаліся з фашыстамі нашы слаўныя землякі. Вораг не раз зведаў адвагу і мужнасць братоў Паўлоўскіх і іх баявых таварышаў. На перагонах чыгунак Баранавічы – Даманава, Слонім – Зэльва ляцелі пад адхон варожыя эшалоны.

9

У канцы прамовы бібліятэкар сказала, што мы, нашчадкі мужных пераможцаў, павінны свята берагчы мір і свабоду, якую здабыў у цяжкіх выпрабаваннях савецкі народ цаною дзясяткаў мільёнаў жыццяў; не дазваляць нікому перапісваць нашу гісторыю, шанаваць памяць аб героях, загінуўшых салдатах і мірных жыхарах; умацоўваць стабільнасць і магутнасць роднай Беларусі і дабрабыт яе жыхароў.

5

Вучні у сваім выступленні напомнілі, якой была Вялікая Айчынная вайна, якой цаной дасталася нашым дзядам і прадзедам перамога. Закончыўся ўрачысты мітынг выкананнем усімі прысутнымі песні “Дзень Перамогі”.

7

З надыходзячым святам, з Днём Перамогі вас, дарагія сябры!

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 161 | Дабавіў: partizanlib | Теги: урачысты мітынг, 9 Мая - Дзень Перамогі | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar