19:04
"Молодёжь, лайкни ЗОЖ"

8

3 красавіка ў філіяле «Партызанаўская сельская бібліятэка для чытачоў-падлеткаў прайшла гадзіна прафілактычных парад «Молодёжь, лайкни ЗОЖ». Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з матэрыяламі выставы “Моладзь выбірае жыццё”. Яна складаецца з раздзелаў: “ Моладзь краіны за здаровы лад жыцця”, “Жыццё без наркотыкаў – твой выбар”, “Спайс – гульня з жыццём”, “Алкаголь і падлетак”, “Курыць – здароўю шкодзіць”. Падлеткі разглядзелі кнігі і плакаты з выставы, зачыталі памяткі аб шкодзе алкаголю і курэння на малады арганізм; пагутарылі з бібліятэкарам аб тым, як паводзіць сябе з тымі, хто прапануе паспрабаваць наркотыкі, аб адказнасці за распаўсюджванне наркатычных сродкаў. Чытачы разам з бібліятэкарам зрабілі вывад: каб быць здаровым і сучасным, патрэбна сябраваць са спортам, а таксама раз і назаўсёды шкодным звычкам сказаць: “Не!”.

IMG-20220402-181954

IMG-20220402-182120

IMG-20220402-182211

IMG-20220402-182134

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 200 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Здаровы лад жыцця, гадзіна прафілактычных парад | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar