20:40
Памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай прысвячаецца

image

Еўфрасіння Полацкая - першая асветніца і

нябесная заступніца зямлі Беларусі

Інфармацыйная гадзіна пад такой назвай прайшла ў бібліятэцы для юных чытачоў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым шляхам нашай славутай зямлячкі, якая жыла ў XII стагоддзі і пакінула свой след у гісторыі краіны як рэлігійна-асветніцкі дзеяч. Еўрасіння, першай з жанчын сярод усходнеславянскіх народаў, абвешчана праваслаўнай царквой святой. Каталіцкая царква таксама прызнала Еўфрасінню святой.

IMG-20210609-161421

IMG-20210609-161546

Па жаданню Ефрасінні была пабудавана мураваная царква Святога Спаса. I збудавалі тую царкву ўсяго за 30 тыдняў мясцовыя майстры, якімі кіраваў Іаан. Пабудавалі яе ў імя выратавальніка Ісуса Хрыста. Яна атрымала назву Спаса-Ефрасіннеўская царква. Будынак захаваўся да нашага часу.

Ефрасіння Полацкая падаравала Спаскай царкве крыж, які зрабіў у 1161 годзе выдатны майстар Лазар Бокша па яе заказу. Ен з'яўляецца шэдэўрам  беларускага мастацтва XII ст. На залатых пласцінах крыжа змешчаны выявы святых—Ісуса Хрыста, Божай Маці, Іаана і іншых. Пад залатымі пласцінамі знаходзіцца кроў Хрыста, што засталася на яго распяцці, частка ад каменнай труны Багародзіцы (маці Хрыста), кавалачкі ад камяню з труны Ісуса і іншыя святыя рэчы. Веруючыя гаварылі, што крыж валодаў цудадзейнай сілаю, і да яго з малітвамі і просьбамі звярталіся сотні тысяч людзей.

IMG-20210609-161448

IMG-20210609-161505

Духоўная святыня Беларусі - Крыж Еўфрасінні Полацкай з 12 стагоддзя ахоўваў нашы землі. Бясследна знік у пачатку Вялікай Айчыннай вайны. З тых часоў арыгінала старажытнага помніка ніхто не бачыў. У 90-ых, з часу адраджэння рэлігійнага жыцця, было вырашана адрадзіць і нацыянальную рэліквію. Тварэнне Бокшы ўзяўся паўтарыць брэсцкі ювелір Мікалай Кузьміч, які праз некалькі гадоў узнавіў і ракукаўчэг для захоўвання мошчаў Еўфрасінні. Сёння адноўленыя святыні захоўваюцца ў Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Штогод ім пакланяюцца тысячы вернікаў з дзясяткаў краін. Да пакланення крыж выносіць выключна свяшчэннік. Сама рэліквія захоўваецца ў сейфе алтара.

IMG-20210609-161628

IMG-20210609-161641

IMG-20210609-161738

Бібліятэкар прадставіла ўвазе прысутных прэзентацыю па тэме. Юным  чытачам былі паказаны фотаздымкі помнікаў Еўфрасінні Полацкай у Мінску і родным Полацку. Таксама параіла кнігі "Легендарные полочане", "Просветители земли Белорусской" з серыі "Маленькі прафесар" , "Усяслаў Чарадзей" Сяргея Тарасава.

У завяршэнне інфармацыйнай гадзіны  бібліятэкар сказала, што гартаючы старонкі даўно мінулых гадоў, мы не раз звярталіся ў сучаснасць, каб лепш зразумець і адчуць тую жыватворную сувязь, якая існуе паміж пакаленнямі людзей, якія жылі, жывуць і будуць жыць на роднай зямлі, якую мы завём Бацькаўшчынай.

Нам ёсць чым ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Беларуская зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Але ж вытокі асветніцтва пачыналіся з дзейнасці Ефрасінні Полацкай.

3

 

 

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 276 | Дабавіў: partizanlib | Теги: асветніца, святая заступніца зямлі Беларускай, Еўфрасіння Полацкая | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar