18:12
Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік"

IMG-20210212-154148  IMG-20210212-160405

IMG-20210212-160535  smart

12 лютага ў філіяле "Партызанаўская сельская бібліятэка" адбылося пасяджэнне  аматарскага аб'яднання "Субяседнік". Тэма яго - "Творчасць  нараджае  радасць". На вуліцы мароз, сцюжа, завывае вецер, але гэта не стала перашкодай для тых, хто хацеў паглядзець на вырабы мясцовай рукадзельніцы Марыны Віктараўны Славуціч. Да ўвагі ўдзельнікаў клуба  Марына Віктараўна прадставіла шмат розных вырабаў. З вялікай цікавасцю яны разглядалі  прыгожыя скарбоначкі і куфэркі, рамкі для фотаздымкаў, вязаныя цацкі і кветкі ў вазоне, букеты кветак з гафрыраванай паперы, вырабы з бісеру, вышываныя сурвэткі, ляльку-шкатулку, стылізаваныя карціны, алмазную мазаіку, пано ў тэхніцы "квілінг", серыю вырабаў у тэхніцы "дэкупаж", стылізаваны камін з упаковачных скрынак. Марына Віктараўна з задавальненнем адказвала на шматлікія пытанні прысутных. Усе шчыра дзякавалі рукадзельніцы за дастаўленыя хвіліны радасці і захаплення. Завяршылася пасяджэнне чаяпіццем і душэўнымі размовамі.

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 306 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Творчасць нараджае радасць, пасяджэнне, Субяседнік | Рэйтынг: 5.0/2
Усяго каментарыеў: 0
avatar