15:26 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік" | |
Крок да духоўнасці 17 красавіка ў бібліятэцы адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік”. Так як яно праходзіла ў час Вялікага паста, то і тэма яго адпаведная – “Крок да духоўнасці”. На пасяджэнні прысутнічаў настаяцель храма свяціцеля Гурыя Казанскага протаіерэй Вадзім Пятліцкі. Члены аб’яднання праглядзелі і абмеркавалі відыяфільм “Уваход Гасподні ў Іерусалім”, прысвечаны набліжаючамуся святу праваслаўных хрысціян – Вербнай нядзелі. Таксама падрабязна ўспомнілі аб прызначэнні кожнага дня апошняга тыдня Вялікага паста. Протаіерэй Вадзім Пятліцкі адказваў на пытанні прысутных, прызываў з любоўю адносіцца да сваіх бліжніх, імкнуцца пазбавіцца ад тых заганаў, якія разбураюць чалавечую душу і сумленне.
Бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг на праваслаўную тэматыку і прапанавала ўдзельнікам пасяджэння прачытаць напярэдадні вялікага праваслаўнага свята – Уваскрэшання Хрыстова любыя на выбар . Таксама нагадала аб акцыі, якая праходзіць у бібліятэцы: “Прачытаная кніга пра вайну – мой падарунак да Дня перамогі”. Большасць прысутных адгукнуліся на прапанову бібліятэкара і ўзялі кнігі духоўнай тэматыкі, а Вадзім Пятліцкі пажадаў далучыцца да нашай акцыі і ўзяў кнігу Васіля Быкава “Аповесці”. Цёплая сустрэча закончылася пажаданнямі здароўя і цікавых сустрэч з кнігамі. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |