19:29 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік" | |
Залатыя рэцэпты дамашняй кухні 11 ліпеня адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік”, тэма якога была “Залатыя рэцэпты дамашняй кухні”. На ім члены аб’яднання абменьваліся рэцэптамі нарыхтоўкі агародніны, кулінарнымі рэцэптамі. Бібліятэкар падрыхтавала выставу кніг па тэме і зрабіла кароткі агляд іх. Таксама падарыла сваім чытачам лепшыя рэцэпты дамашніх нарыхтовак з асабістага ўжытку і з часопісаў. Бібліятэкар засяродзіла ўвагу прысутных, што ў бібліятэцы шмат кніг па прыгатаванні розных страў і выпечкі, салатаў і саленняў. А ў кнізе “Беларускі кулінарны сшытак” больш за 100 рэцэптаў страў з пацертай бульбы – галоўнага прадукту на стале беларусаў. У час гутаркі прысутныя частаваліся бярозавым сокам дамашнняй нарыхтоўкі і салодкімі пачастункамі. Запрашаем вас, паважаныя чытачы, ў бібліятэку за цікавымі і карыснымі кнігамі. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |