17:49 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік" | |
Сустрэча з часопісам “Народный доктор” Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік” было прысвечана сустрэчы з часопісам “Народный доктор”. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з рубрыкамі і зместам перыядычнага выдання. Чытачы даведаліся, што кожны нумар выдання прысвечаны пэўнай праблеме здароўя чалавека, ёсць рубрыка “10 фактаў аб хваробе”. У часопісе ёсць “стол заказаў”, праз яккі можна набыць любы нумар выдання “Дамашняя энцыклапедыя здароўя” або лекавыя расліны ў траўнікаў. Прысутным было прапанавана “10 фактаў аб ісульце” і “10 фактаў аб інфаркце” як найбольш распаўсюджаных захворваннях. Бібліятэкар падрыхтавала гэты матэрыял у выглядзе памятак і падарыла іх членам аб’яднання. Таксама прысутныя атрымалі памятку “Сакрэты лячэння народнымі сродкамі”, у якой у вершаванай форме апісана, як лячыць многія захворванні. Пад час чаяпіцця жанчыны абменьваліся рэцэптамі народнай медыцыны, якія выкарыстоўваюць пры хваробах страўніка, печані, сэрца, суставаў, прастудных і іншых захворванняў, а таксама навінамі з асабістага жыцця. Напрыканцы сустрэчы пажадалі адзін аднаму добрага здароўя і радасці ў жыцці. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |