18:15 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік" | |
10 лютага ў бібліятэцы прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Субяседнік па тэме “Народныя прыкметы і каляндар”. Зіма – цудоўны час, каб акунуцца ў велізарны свет народных прыкмет аб надвор’і, што дае магчымасць павучыцца назапашанай вякамі народнай мудрасці. Бібліятэкар нагадала членам аб’яднання, што на працягу тысячагоддзяў нашы продкі назіралі за прыродай і надвор'ем. З такіх назіранняў з'явіліся прыкметы. З пакалення ў пакаленне перадаваліся і ўзнікалі новыя назіранні, бо жыццё народа, асабліва раней, было непарыўна злучана з прыродай, залежала ад будучага ўраджаю. Зоя Пятроўна падрыхтавала і паведаміла сваім гасцям некалькі відаў прыкмет: прыкметы, звязаныя з паводзінамі жывёл і птушак; народныя прыкметы зімы, што прадказваюць надвор'е ўвесну і летам, а таксама будучы ўраджай; народныя зімовыя прыкметы пра надвор'е, у тым ліку і па кожным зімовым месяцы асобна. Пад час чаяпіцця жанчыны бурна абмяркоўвалі пачутыя прыкметы, згадвалі аб тым, ці спраўдзіліся каторыя з іх у мінулым годзе. Весела і цікава прайшла сустрэча. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |