14:59
Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Субяседнік", прысвечанае Міжнароднаму жаночаму дню 8 Сакавіка

8

Жанчына – пяшчота і сіла

Да Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка ў філіяле “Партызанаўская сельская бібліятэка” было прымеркавана  чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Субяседнік”. Жанчыны сталага ўзросту сабраліся разам, каб падзяліцца сваімі ўспамінамі пра маладосць, сваё каханне, радасць мацярынства і працы.

Імкліва бяжыць жыццё. Здаецца, зусім нядаўна іх,  маладых дзяўчат, пасля заканчэння вучобы накіравалі на працу ў вёску з гучнай назвай Партызанаўка. Раісу Мікалаеўну Мікалайчык – спецыялістам сельскай гаспадаркі ў саўгас “Бальшавік”, Валянціну Іванаўну Рубец і Ірыну Іванаўну Бурсевіч – настаўнікамі Партызанаўскай васьмігадовай школы. А было гэта ў канцы 60-х – пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя. Тут яны сустрэлі сваіх каханых, стварылі сем’і, выгадавалі сваіх дзяцей і ўсё жыццё да самага выхаду на заслужаны адпачынак старанна працавалі на карысць сваёй Радзімы і сваіх сем’яў. У пачатку 80-х прыехала ў нашу вёску маладая сям’я Турок Эміліі Адамаўны, якая спачатку працавала загадчыкам дзіцячага саду-ясляў, а пасля намеснікам дырэктара Партызанаўскай базавай школы. 

Бібліятэкар павіншавала прысутных жанчын са святам і пажадала ім і іх блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, адчування любві, цеплыні і клопату ад дзяцей і ўнукаў і ўручыла ім віншавальныя паштоўкі. Жанчыны слухалі і спявалі песні сваёй маладосці, расказвалі цікавыя здарэнні са свайго жыцця. Былая настаўніца геаграфіі Валянціна Іванаўна Рубец прачытала вершы пра каханне.

Непрыкметна за гутаркай і гарбатай прабеглі паўтары гадзіны сустрэчы. З  пачуццём радасці і задавальнення ад сустрэчы жанчыны развіталіся.

Мілыя, цудоўныя, пяшчотныя жанчыны! Няхай ваша жаночае шчасце не ведае межаў!

88

8-3

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 246 | Дабавіў: partizanlib | Теги: пасяджэнне, 8 Сакавіка, Субяседнік | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar