17:19 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання"Субяседнік" па тэме "Вялікдзень у госці завітаў" | |
У Велікодны тыдзень на чарговае пасяджэнне па тэме “Вялікдзень у госці завітаў” сабраліся ў бібліятэцы ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Субяседнік”. На пасяджэнне быў запрошаны настаяцель мясцовага праваслаўнага храма протаіерэй Вадзім Пятліцкі. Бібліятэкар павіншавала гасцей са святам Светлага Уваскрэсення Хрыстова, прачытала вершы, прысвечаныя найвялікшаму праваслаўнаму святу. З цікавасцю слухалі прысутныяпаведамленне настаяцеля храма аб тым, чаму прысвечаны кожны дзень жарснай сядміцы Вялікага паста. Зачытаў протаіерэй і евангельскія прытчы і павіншаваў усіх прысутных пажылых чытачоў са святам. Пад час чаяпіцця ўспомнілі велікодную традыцыю выпрабавання на моц крашаных яек; аб тым, як светкавалі Вялікдзень раней. У канцы сустрэчы протаіерэй падарыў кожнай удзельніцы аматарскага аб’яднання святочны буклет і магніцік з велікодным малюнкам. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |