19:07
Правілы бяспечных паводзін на вадаёмах і ў лясах у летні перыяд

IMG-20210717-155135

Для юных чытачоў Партызанаўскай сельскай бібліятэкі прайшла інфармацыйная гадзіна па правілах бяспечных паводзін на вадаёмах і ў лясах у летні перыяд “Маё жыццё ў маіх руках”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з памяткамі “Бяспечныя паводзіны на вадаёмах у летні перыяд” і “Правілы бяспечных паводзін у лесе”, паведаміла статыстыку няшчасных выпадкаў на вадзе ў 2021 годзе.

IMG-20210717-151803

З цікавасцю праглядзелі відыяролік “Бяспека на вадзе летам” і прачыталі інфармацыйныя плакаты па тэме.

IMG-20210717-155622

IMG-20210717-155449

Бібліятэкар пажадала прысутным, каб канікулы прайшлі цікава і былі ў радасць і параіла кожны дзень знаходзіць час для чытання кніг.

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 220 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Правілы бяспечных паводзін на вадаё, бяспечныя паводзіны ў лясах | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar