14:17
Славутыя імёны беларускіх асветнікаў

2

Дню беларускага пісьменства быў прысвечаны бібліяграфічны экскурс "Славутыя імёны беларускіх пісьменнікаў". Бібліятэкар паведаміла чытачам аб тым, што  4 – 5 верасня 2021 года ў адным з самых старэйшых гарадоў Беларусі -  горадзе Капыль Мінскай вобласці прайшоў XХVIII Дзень беларускага пісьменства пад слоганам «Слова нас аб'ядноўвае». Традыцыйна свята праводзіцца ў гарадах – цэнтрах асветы, культуры і кнігадрукавання, месцах з багатай гістарычнай спадчынай, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў. У 2019 годзе гэта свята праходзіла ў Слоніме. 

Узгадала  пра жыццё і дзейнасць нашых славутых асветнікаў Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скарыну, Кірыла Тураўскага, Сімяона Полацкага, Сымона Буднага і іншых.  Для маленькіх чытачоў была падрыхтавана выстава кніг пра асветнікаў Беларусі і выявы партрэтаў асветнікаў.

IMG-20210908-172158

IMG-20210908-172244

IMG-20210908-172320

IMG-20210908-172311

IMG-20210908-172705

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 244 | Дабавіў: partizanlib | Теги: Беларускія асветнікі, Дзень беларускага пісьменства 2021 | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar