17:06 Відэапрэзентацыя "Іван Паўлавіч Мележ - пясняр Палескага краю" | |
8 лютага спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата шматлікіх літаратурных і дзяржаўных прэмій Івана Паўлавіча Мележа. Лепшыя творы пісьменніка сталі класікай беларускай літаратуры яшчэ пры яго жыцці. Талент Мележа з асобай сілай раскрыўся ў трылогіі "Палеская хроніка", прысвечанай жыццю сялян у пераломны перыяд гісторыі. Трылогія складаецца з раманаў "Людзіна балоце", "Подых навальніцы", "Завеі, снежань". Яго талент праявіўся ў створаных ім непаўторных чалавечых характарах, у цудоўных і багатых малюнках прыроды, у шырокіх карцінах народнага жыцця і асаблівага быту, у раскрыцці глыбінных духоўных і гістарычных грамадска- сацыяльных канфліктаў. І.П.Мележ змог сваёй творчасцю не проста крануць, а нават ускалыхнуць душы чытачоў. Кнігі Івана Мележа сталі энцыклапедыяй народнага жыцця, крыніцай выхавання патрыятызму і любві да роднай мовы, гісторыі і культуры нашай Айчыны. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |