16:29 Выстава "І сёння сэрца плача" | |
Генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прысвечана выстава кніг, буклетаў аб спаленых вёсках Акунінава, Баравікі, Заводны Лес, Сяркі і фотаздымкаў выжыўшых сведкаў той жудаснай трагедыі, якая адбылася ў вёсках зоны абслугоўвання бібліятэкі ў 1942 годзе пад час карнай аперацыі “Гамбург” пад назвай “І сёння сэрца плача”. Выставу наведалі дарослыя і юныя чытачы бібліятэкі. Найбольшую увагу наведвальнікаў прыцягнулі буклеты і фотаздымкі з успамінамі сведкаў той жудаснай трагедыі. Сапраўды, сэрца сціскаецца ад болю толькі ад убачанага на фотаздымках і прачытанага аб знішчэнні мірных жыхароў фашыстамі. Гэтага немагчыма забыць. | |
|
Усяго каментарыеў: 0 | |