16:49
Выстава "Наш край - наш лёс: фотаздымак з мінулага"

IMG-20211105-142806

З 4 лістапада чытачам бібліятэкі прапанавана выстава “Наш край – наш лёс: фотаздымак з мінулага”. Арганізаваць яе дапамаглі чытачы сталага ўзросту, якія з’яўляюцца карэннымі жыхарамі мясцовасці. Сярод фотаздымкаў ёсць такія, дзе адлюстраваны працоўныя будні сялян, святочныя мерапрыемствы, школьныя фотаздымкі 1962 года, 1964,1971, 1973 гадоў, груп дзіцячага сада 1970 – 1980 гадоў, машынны двор саўгаса “Бальшавік” і іншыя. Наведвальнікі з цікавасцю разглядаюць фотаздымкі, знаходзяць на іх сваіх знаёмых, аднакласнікаў, многіх з якіх, на жаль, няма ўжо ў жывых. Фотаздымак – гэта памяць, гэта гісторыя жыцця, моманты рэчаіснасці. Няхай яны выклічуць добрыя ўспаміны пра аднавяскоўцаў.

Паважаныя землякі! Запрашаем вас наведаць Партызанаўскую сельскую бібліятэку! Бібліятэка працуе: серада – нядзеля з 13.00 да 17.00

IMG-20211106-133219

IMG-20211103-142146

IMG-20211104-140216

IMG-20211105-152838

IMG-20211103-154307

IMG-20211103-154236

IMG-20211106-163144

IMG-20211104-140312

Праглядаў: 135 | Дабавіў: partizanlib | Теги: бібліятэка Партызанаўка, Выстава Фотаздымак з мінулага | Рэйтынг: 5.0/1
Усяго каментарыеў: 0
avatar