19:05
Да 100-годдзя з Дня нараджэння Івана Шамякіна

30 студзеня мы адзначаем 100-гадовы юбілей народнага пісьменніка Беларусі, класіка нацыянальнай літаратуры, лаўрэата Дзяржаўных прэмій СССР і Рэспублікі Беларусь Івана Пятровіча Шамякіна.

Творчасць пісьменніка атрымала ўсенароднае прызнанне і любоў як у Беларусі, так і за яе межамі.

"Кожны раман ці аповесць Івана Шамякіна - гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых праблемах, аб нашых людзях, гэта раскрыццё маральных глыбінь чалавечых душ, гэта і яго споведзь аб сваіх ідэалах, сваіх надзеях, сваіх радасцях і сваіх болях". (Андрэй Макаёнак).

Чытайце творы Шамякіна, перачытвайце старонку за старонкай і пазнавайце ўсё больш і больш пра беларускі народ і яго гісторыю. 

Катэгорыя: Навіны | Праглядаў: 247 | Дабавіў: partizanlib | Теги: юбілей, Шамякін, кніжная выстава | Рэйтынг: 5.0/3
Усяго каментарыеў: 2
avatar
0
1 mischakonon • 20:11, 24.01.2021 [Матэрыял]
ok
avatar
0
2 partizanlib • 16:36, 25.01.2021 [Матэрыял]
Спасибо! Мы очень старались для вас smile
avatar